Новогоднюю ёлку выгодней купить

10:04 / 19.12.2012

Напярэдадні свята Божага Нараджэння і Новага года ў лясах на тэрыторыі Астравецкага раёна пачашчаюцца выпадкі незаконнага высякання дрэў, у прыватнасці навагодняй ёлкі. У сувязі з гэтым дзяржаўнай лесагаспадарчай установай «Астравецкі лясгас» будзе праведзена арганізацыйная работа па забеспячэнні насельніцтва навагоднімі ёлкамі. Нарыхтоўка навагодніх ёлак будзе праводзіцца на спецыяльна для гэтага выдзеленых участках, сумяшчацца з расчысткай трас, прасек, палос адводу і з мерапрыемствамі па доглядзе за лесам.


У горадзе Астравец і населеных пунктах раёна будуць адкрыты ёлачныя кірмашы.


З мэтай папярэджання і спынення фактаў незаконнай высечкі ёлак распрацаваны спецыяльны комплекс мерапрыемстваў па ўзмацненні кантрольнай дзейнасці за аховай лясоў, у рамках якога работнікамі міліцыі, сумесна з дзяржаўнай лясной аховай, інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, членамі грамадскіх арганізацый будуць арганізаваны пасты ў лясах і на дарогах. Будзе ажыццяўляцца таксама патруляванне на ўездах у населеныя пункты, на дарогах дзяржаўнага ляснога фонду, у ходзе якога будуць правярацца дакументы на права правозу і высечкі ёлак.


Асобы, вінаватыя ў назаконнай парубцы дрэў, будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці – у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь на іх будзе накладзены штраф у памеры да 50 базавых велічынь (да 5 млн рублёў). Акрамя таго з вінаватых будзе спагнана грашовая сума, велічыня якой будзе вызначацца памерам шкоды, нанесенай навакольнаму асяроддзю. (Указ Прэзідэнта РБ № 348 ад 24.06.2008 г.)


Паважаныя грамадзяне, купляйце навагоднія ёлкі толькі на ёлачных кірмашах або ў лясніцтве на тэрыторыі раёна. Гэта дапаможа вам пазбегнуць матэрыяльных страт значных памераў, і ваш перадсвяточны настрой не будзе сапсаваны непатрэбнымі праблемамі.
З надыходячымі Ражаством і Новым годам!


Анатоль ЦЭЙКА, начальнік райінспекцыі.