Детские пособия на детей с января возрастут вдвое

09:13 / 19.12.2012

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прынялі ў другім чытанні праект закона "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей".


Асноўнае новаўвядзенне – дыферэнцыяванае павышэнне памеру дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў у залежнасці ад чарговасці нараджэння. Памер такой дапамогі будзе прывязаны не да бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ), як цяпер, а да сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў па краіне. Прычым калі яна паменшыцца, гэта не прывядзе да памяншэння памеру дапамогі – яна стане выплачвацца ў ранейшым памеры, пераразлік у меншы бок не будзе праведзены.


«Дапамога на першае дзіця прадугледжваецца ў памеры 35% ад сярэдняй заработнай платы па краіне за мінулы квартал, на другога – 40%, на дзіця-інваліда – 45%», – сказала намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Алена Шамаль.
Яна падкрэсліла, што жанчыны будуць атрымліваць аднолькавую дапамогу па доглязе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў – незалежна ад таго, зарэгістраваны іх шлюб ці не. «Мы зыходзім ад паняцця «маці-адзіночка» – дапамога будзе выплачвацца на дзяцей ва ўзросце да трох гадоў у аднолькавым памеры, – дадала Алена Шамаль. – Няпоўным сем'ям, якія па аб'ектыўных прычынах маюць патрэбу ў дадатковай дапамозе, падтрымка можа быць аказана праз сістэму дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. Дарэчы, сям'і адначасова могуць быць прадастаўлены розныя віды сацпадтрымкі ў залежнасці ад канкрэтнай сітуацыі».
Акрамя таго, праектам закона прапануецца змяніць падлік дапамогі па цяжарнасці і родах. «Калі па дзеючым заканадаўстве падлік ідзе з улікам двух папярэдніх месяцаў працы жанчыны, то пасля прыняцця законапраекта разлік будзе праводзіцца з улікам сярэднямесячнага заробку жанчыны за паўгода», – сказала дэпутат.
Законапраект прадугледжвае таксама пашырэнне круга асоб, якія маюць права на дзяржаўныя дапамогi, змяненне парадку прызначэння дапамог на дзяцей старэйшых за тры гады і шэраг іншых навел. Ён можа ўступіць у сілу ўжо з 1 студзеня 2013 года, калі пройдзе праз усе неабходныя працэдуры ў бягучым годзе.


БелаТА.


Фота з сайта freesmi.by