Дом за адну базавую? Ёсць у Гудагайскім сельсавеце

10:11 / 29.01.2023

865.jpg

Хата ў вёсцы Захарышкі адышла новым уладальнікам за адну базавую велічыню.

 – Пустуючы дом купілі жыхары Астраўца пад дачу, – расказаў старшыня Гудагайскага сельскага Савета Віктар Карповіч. – Інфармацыю пра такія хаты можна знайсці ў раённай газеце і на сайце райвыканкама. Сельвыканкамы раёна праводзяць вялікую работу па выяўленні пакінутых домаўладанняў. У Гудагайскім сельсавеце такіх мала, амаль усе нежылыя дамы маюць уласнікаў, хтосьці з іх яшчэ не ўступіў у спадчыну, хтосьці жыве ў Літве і рэдка наведвае Астравеччыну. Карыстаючыся магчымасцю, звяртаюся да такіх уладальнікаў: паведаміце ў сельсавет, ці будзеце вы карыстацца нежылым домам. Калі не – ён будзе знесены або прададзены згодна з Указам №116 «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустуючымі дамамі».
Да слова, купіць за адну базавую велічыню прапаноўвалі таксама хаты ў Радзюлях і Вавяранах – жадаючых аказалася больш аднаго, таму па гэтых домаўладаннях будзе праводзіцца аукцыён. 

ЛІЧБА:
у Гудагайскім сельвыканкаме налічваецца 164 пакінутых дома, 10 з іх унесены ў рэестр пустуючых.

На фота: пустуючы дом у Байканах




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: