Астравецкую “Сцяжынку да школьнага парога” прэзентавалі ў Мінску

15:06 / 26.12.2022

2.jpg

У Мінску на выніковым мерапрыемстве Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі “Дыялог пакаленняў” пабывала дэлегацыя Гродзеншчыны, у склад якой уваходзілі астраўчане.

Пасля пашыранага пасяджэння Прэзідыума ЦК у Міністэрстве адукацыі, на якім разглядалася пытанне аплаты працы працаўнікоў гэтай сферы, удзельнікі мерапрыемства, якія з’ехаліся ў сталіцу з усіх рэгіёнаў Беларусі, перамясціліся ў Цэнтральную бібліятэку імя Я.Коласа, дзе прэзентавалі праекты, прысвечаныя Году гістарычнай памяці.

Ад Гродзенскай вобласці праект “Сцяжынка да школьнага парога” прадстаўляла старшыня Астравецкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Марына Кутовіч.

Творча, арыгінальна і вельмі пранікнёна паведаміла яна пра тое, як з’явілася ідэя расказаць пра школы нашага раёна, якія сёння ўжо гісторыя. Аднак ёсць людзі, якія вучыліся і працавалі там, таму нельга прапусціць час, каб даведацца цікавыя факты…

3.jpg

– Першыя выпускі праекта ў раённай газеце “Астравецкая праўда”, якая падтрымала маё жаданне расказаць пра забытыя школы, выйшлі яшчэ да таго, як быў аб’яўлены Год гістарычнай памяці, – гаворыць Марына Мар’янаўна. – І гэта важна, таму што мы не да нейкай даты, а праз усе гады і пакаленні павінны ведаць гісторыю сваёй краіны і малой радзімы, бо гэта – значная частка нашага жыцця. За 2 гады на старонках “раёнкі” выйшла 14 публікацый – думаецца, ужо падрыхтавана добрая база для выдання кнігі, над чым мы будзем працаваць і далей.

Фота з архіва Марыны КУТОВІЧ.

Текст: