Да САКа - на каток!

18:56 / 17.12.2022
Лядовую пляцоўку ў Астраўцы яшчэ не адкрылі, а зіма так і падштурхоўвае пракаціцца на каньках.

І вось у астраўчан з'явілася такая магчымасць: ля САКа "Імпульс" залілі каток і першыя наведвальнікі не прымусілі сябе доўга чакаць. Дарэчы, побач - на АСК "Стадыён" - працуе пункт пракату і спартыўны зімні інвентар тут можна ўзяць штодзённа з 10 да 22 гадзін. Канькі і лыжы даюць на пракат таксама ў Астравецкім ФСК па адрасе: вул. Камсамольская, 7а. Час работы: панядзелак - пятніца з 8 да 18 гадзін. Яшчэ адзін пункт пракату працуе ў Астравецкім фізкультурна-аздараўленчым комплексе: там можна ўзяць лыжы.

Тэкст Марыны Мацкевіч

фота аўтара


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

Текст:
Фото: Марина Мацкевич