Снежань: часам з марозам, а калі – з дажджом

09:34 / 06.12.2022

IMG_8698.jpg

7 – 13 снежня
Падобна, зіма да нас завітала ўсур’ёз, трэба спадзявацца, што надоўга. Прыемная такая, прыгожая: не вельмі халодная, не асабліва снежная – усяго ў меру, усё даспадобы. Цікава, ці задаволены цяпер адвечныя буркуны, якім заўсёды і ўсё не так?
А якой яна была з 7-га па 13-га снежня ў іншыя гады? Звернемся да дзённікаў назірання за надвор’ем Стэфана Рамэйкі і Станіслава Памецькі.
У 1989 годзе – снежнай і марознай: тэмпература да -15°С, мяцеліца. Халодным выдаўся пачатак снежня і ў 1995, 1998, 2010 гадах. У 2001 і 2002 годах было яшчэ халадней – да 20 градусаў марозу.
У 1994 годзе, наадварот, напачатку снежня было анамальна цёпла, да +8°С, ішлі дажджы. У 2006 годзе тэмпература паветра 6 і 7 снежня падымалася да +10°С. Цёпла было ў гэты перыяд у 2000, 2015 гадах.
Але найчасцей зіма напачатку снежня ступала нерашуча: тэмпература трымалася каля нуля, вагаючыся на пару градусаў у бок то мінуса, то плюса. Такім было надвор’е ў 1990, 1991, 1992, 1993, 1996, 1997, 2003, 2004, 2005, 2011, 2012, 2013, 2014, 2016, 2017, 2018, 2019 гадах.
Два гады запар, летась і пазалетась, снежань пачынаўся з істотных маразоў – 8-9 і нават 16 градусаў, а да сярэдзіны месяца тэмпература паветра пераходзіла на плюс: са стрэх пачынала капаць, снег раставаў. Станіслаў Памецька прадказвае такое ж развіццё падзей і сёлета. Ну што ж, пажывём – пабачым.

Народныя прыкметы
Якое надвор’е 7 снежня – такой абяцае быць і ўся зіма.
Сухі снежань прадвяшчаў такую ж вясну і лета. 
Зімой назіралі за паводзінамі птушак. Ка­лі вераб’і зашываліся ў галлё, а сіні­цы зранку пачыналі спяваць – чакалі ўзмацнення маразоў. Калі снегіры заспявалі, а сарокі сталі хавацца ад ветру – чакай мяцеліцы. 

Паводле запісаў Стэфана Рамэйкі і Станіслава Памецькі падрыхтавала Ніна РЫБІК.
Фота Андрэя Дашкевіча.






Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: Главный администратор