Хто павінен выхоўваць дзяцей: сям’я ці школа?

15:00 / 23.11.2022

З гэтым пытаннем імкнуліся разабрацца педагогі, бацькі і госці, якія сабраліся на бацькоўскім сходзе “Сучасныя праблемы духоўна-маральнага выхавання дзяцей у сям’і і школе” ў Варнянскай сярэдняй школе.

Безумоўна, галоўная задача ў выхаванні дзяцей – аб’яднаць намаганні сям’і і школы, каб іх дзеянні не супярэчылі адно аднаму, а былі накіраваны на дасягненне агульнай мэты.

Сёння дзяцей падсцерагаюць розныя спакусы – справіцца з імі самастойна складана . Не заўсёды і дарослыя ведаюць , як паступіць у той або іншай сітуацыі. Таму на сустрэчу з бацькамі былі запрошаны старшы памочнік пракурора Астравецкага раёна Анастасія Юркойць, старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролю і супрацьдзеянні гандлем людзьмі Сяргей Шлыковіч.


Яны кампетэнтна, даступна і грунтоўна расказалі аб уцягванні моладзі ў абарот наркатычных сродкаў, правапарушэннях супраць палавой недатыкальнасці. Абмяркоўваліся і такія пытанні, як прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў.

Бацькоўскі сход – цудоўная магчымасць устанавіць больш цесныя сувязі паміж сям’ёй і школай, а таксама разам абмеркаваць хвалюючыя пытанні.

У межах бацькоўскага сходу быў праведзены майстар-клас “Намалюй настрой”, падчас якога ўсе жадаючыя змаглі аформіць імбірнае пячэнне ў адпаведнасці са сваімі пачуццямі і эмоцыямі. Сакрэтамі сямейнага выхавання з бацькамі падзялілася маці двух дачок Вікторыя Дэмбоўская. Школьнікі парадавалі канцэртнымі нумарамі, некаторыя сем’і былі адзначаны падзячнымі лістамі.


Аксана КЕРНА, намеснік дырэктара Варнянскай СШ.