Нас восень вучыць адпускаць. Фотаслова да Усіх святых
11:30 / 01.11.2022
Нас восень вучыць адпускаць
Апошні ліст і боль—да сонца…
Самоту ў сэрца не пускаць.
Бо лістапад – ён не бясконцы.
Паплачам разам з небам мы,
Успомнім тых, хто – свечкай ў сэрцы…
Ды пад аблогамі зімы
Вясны праклюнецца цяпельца!