Кірыл Рагавенка і Паліна Андралойць: «Справамі хочам славіць Радзіму і народ»

09:16 / 02.09.2022
Кірыл Рагавенка і Паліна Андралойць, вучні СШ №2.

Кірыл:

– Прэзідэнт сказаў, што ад маладых залежыць будучыня. І цяперашняе – таксама. Напрыклад, нам ужо па сілах зрабіць так, каб у свеце ведалі пра нашу краіну. Я доўга займаўся боксам, ездзіў на спаборніцтвы рознага ўзроўню. І заўсёды ахопліваў асаблівы гонар, калі аб’яўлялі назву майго горада, калі падчас узнагароджання маё прозвішча і слова «Астравец» былі асацыяцыямі адно другога. Лічу, што ўдалымі выступленнямі я не проста перамагаў, а славіў і талент свайго трэнера Аляксея Зянонавіча Маргужа, і сваю родную зямлю. 

Паліна:

– Часам задумвалася: ці любы чала­век можа ўплываць на лёс краіны? І сёння на першым уроку пачула на яго адказ з вуснаў Прэзідэнта: кожны з нас піша гісторыю, і гістарычную памяць мы павінны зберагаць. І праўда: я, напрыклад, сваёй вучобай і дзейнасцю ў БРСМ пішу гісторыю роднай школы, студатрадаўскага і  валанцёрскага руху – і некалі раскажу сваім дзецям, як гэта было, чым жылі, што цанілі. Пра падобнае, толькі ў больш шырокім маштабе, расказваюць і падручнікі гісторыі, якую мы вывучаем, каб дазнацца пра быт, каштоўнасці, падзеі, лічбы… – словам, пра тое, што павінны ведаць і ўлічваць нашчадкі, каб не паўтараць зроб­леных папярэднікамі памылак.  


                             

Текст:
Фото: Рита Дремо