Аляксандр Ляховіч, Анастасія Рароўская, Максім Андралойць, Марыёла Букель – у ліку лепшых на чэмпіянаце Беларусі

16:52 / 19.08.2022
461

Аляксандр Ляховіч, Анастасія Рароўская, Максім Андралойць, Марыёла Букель – чацвёра нашых землякоў “узялі” медалі рознай пробы на чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы.

На працягу трох дзён на нацыянальным алімпійскім стадыёне “Дынама” кіпелі жарсці ў разнастайных відах каралевы спорту. Свае здольнасці прадэманстравалі і ўраджэнцы Астравеччыны – і аказаліся ў ліку лепшых.

Так, нашы профі ў спартыўнай хадзьбе – Аляксандр Ляховіч і Анастасія Рароўская скаралі дзве дыстанцыі: 10 000 і 5 000 метраў. У першай – абое занялі 3-е месца (Аляксандр пераадолеў “дзясятку” за 41:34.00, Анастасія – 47:48.31). На наступны дзень іх чакала дыстанцыя ў 5 000 метраў. Тут Саша з паказчыкам 19:37.34 заваяваў “серабро”, а Насця з вынікам 22:44.24 – другую “бронзу”.

Максім Андралойць выступаў у дзесяцібор’і. Ён прабег 100, 400 і 1 500 метраў, скакаў у даўжыню і вышыню, штурхаў ядро, кідаў дыск і дзіду, скакаў з шастом і прабег 110 метраў з бар’ерамі. У выніку наш зямляк набраў 7 162 ачкі – і заняў 3-е месца.

Удала паказала сябе на чэмпіянаце і Марыёла Букель, якая кінула молат на 66.10 метра – і папоўніла скарбонку ўзнагарод бронзавым медалём.

Віншуем! І ганарымся землякамі!








Фота з афіцыйнага сайта Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

 


Текст: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений