Астраўчанін Максім Андралойць “узяў” Кубак па шматбор’і

15:29 / 12.07.2022

І зноў цудоўная навіна ад нашых спартсменаў. Ураджэнец Астраўца Максім Андралойць стаў чэмпіёнам Кубка Беларусі па шматбор’і.

Колішні выхаванец астравецкага трэнера па лёгкай атлетыцы Ігара Гануліча прадэманстраваў цудоўныя вынікі па ўсіх дысцыплінах. Так, Максім пераадолеў 100 м за 10,97 секунды, 400 м – за 50,33, 1 500 м – за 4 хвіліны 53,08 секунды, скокнуў у даўжыню на 7,46 м, у вышыню – 1,97 м, з шастом – на 4,70 м, кінуў дыск на 47,60 м, дзіду – на 54,18 м, штурхануў ядро на 15,53 м і прабег 110 м з бар’ерамі за 14,53 секунды. Такія паказчыкі дазволілі нашаму земляку стаць абсалютным пераможцам спаборніцтваў у індывідуальным заліку.

Віншуем і ганарымся!


Фота з афіцыйнага сайта Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.


Текст: