Бібліятэкі Астравеччыны адзначылі Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

15:02 / 06.07.2022
314

Мерапрыемствы, прысвечаныя галоўнаму святу краіны, прайшлі ва ўсіх бібліятэках раёна.

Напярэдадні Дня Незалежнасці ў дзіцячай бібліятэцы сустракалі выхаванцаў дзіцячых садкоў №3 і №4 – іх запрасілі на краязнаўчы ўрок-гульню, падчас якога расказалі пра Беларусь, яе прыроду і прыгажосць, пра людзей і дасягненні, паказалі цікавыя кнігі пра краіну. Малышы падзяліліся расповедамі пра тое, дзе нарадзіліся, у якіх гарадах Беларусі пабывалі.


Краязнаўчае мерапрыемства прайшло ў Рытанскай бібліятэцы. Наведвальнікам расказалі, чаму менавіта 3 ліпеня адзначаецца Дзень Незалежнасці. Было прыгадана пра нашых землякоў – удзельнікаў вайны.


У Міхалішках правялі літаратурную гадзіну. Удзельнікі чыталі вершы беларускіх паэтаў пра Беларусь, аналізавалі іх, гаварылі пра вытокі свята.


У Альхоўскай бібліятэцы дзяўчаты і хлопцы адправіліся ў відэавандроўку на нашай краіне Пасля гулялі ў віктарыну, адзначалі на карце Беларусі любімы і дарагі сэрцу куточак. Дзецям прапанавалі зрабіць аўтарскі магніт «Я люблю Беларусь».


А ў Страчанскай бібліятэцы-клубе правялі канцэрт «Помнім, захоўваем, ганарымся!».


Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, раённая бібліятэка.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений