Алена Ярашэвіч узнагароджана медалём “Заслужаны міратворац”

11:26 / 06.07.2022
Медалём «Заслужаны міратворац» узнагароджана галоўны рэдактар газеты «Астравецкая праўда» Алена Ярашэвіч.

Быць міратворцам, «тварыць мір», абараняць яго можна не толькі зброяй, але – і гэта найперш і найлепш – словам. Такая міратворчая дзейнасць ва ўсе часы была ў прыярытэце раённай газеты.

Праца нашага СМІ і заслугі ў гэтым накірунку дзейнасці  яго кіраўніка былі годна ацэнены грамадскім аб’яднаннем «Беларускі фонд міра»: Алена Ярашэвіч узнагароджана медалём «Заслужаны міратворац». Сімвалічная дата, калі было выпісана пасведчанне: 29 мая 2022 года – дзень нараджэння «Астравецкай праўды».

Узнагароду і словы падзякі за шматгадовае плённае супрацоўніцтва галоўнаму рэдактару ўручыла старшыня раённага Фонду міра Альдона Сухадольская падчас імпрэзы з нагоды выхаду ў свет кнігі, прысвечанай гісторыі «Астравецкай праўды» – і ў гэтым таксама ёсць сімвалізм.



Текст: Нина Рыбик