З арт-гуртом “Беларусы” астраўчане спявалі і танцавалі

20:47 / 03.07.2022
Калі ансамблю “Песняры” гледачы падпявалі вядомыя хіты, то з арт-гуртом “Беларусы” астраўчане пайшлі ў скокі.

Мужчынскае шматгалоссе – заўсёды прыгожа, прыцягальна, узнёсла. Таму канцэрты “Беларусаў” – заўсёды падарунак для гледачоў. Гэты арт-гурт можна слухаць бясконца. Даўно вядомыя песні ў яго выкананні гучаць па-іншаму і нават звычайная “папса” становіцца творам мастацтва.

Так было і ў Астраўцы. Папулярныя хіты савецкай і замежнай эстрады нікога не пакінулі раўнадушнымі –гараджане не толькі падпавялі артыстам, але і кінуліся ў скокі – хто на месцы, а хто і на імправізаванай танц-пляцоўцы.



Текст: Нина Рыбик
Фото: Нина Рыбик
Видео: Нина Рыбик