Упрыгожваннем свята стаў канцэрт ансамбля “Песняры”

17:55 / 03.07.2022
Сапраўдным упрыгожваннем свята Дня Незалежнасці ў Астраўцы стаў канцэрт ансамбля “Песняры”.

Неаднаразова мяняліся кіраўнікі і склад калектыву, створанага легендарным Уладзімірам Мулявіным, мяняўся і рэпертуар гурта, але нязменным застаецца адно: музыка “Песняроў” – гэта заўсёды знак якасці. 

У Астраўцы “Песняры” выканалі як творы з музычнай спадчыны Уладзіміра Мулявіна і калектыву – “Ручнікі”, “Чырвоная ружа”, так і  новыя кампазіцыі.

А многія песні – “Вологду”, “Старый клён”, “За полчаса до весны” – гледачы спявалі разам з артыстамі. І гарачыя апладысменты былі адначасова і падзякай верным сабе “Песнярам”, і прызнаннем у любові славутаму калектыву, і радасцю ад спаткання з маладосцю.



Текст: Нина Рыбик
Фото: Нина Рыбик