Фотафакт. У Дзень Незалежнасці ў Астраўцы прайшоў парад ваеннаслужачых і тэхнікі

13:11 / 03.07.2022

Пасля ўрачыстага мітынгу моц нашай краіны прадэманстравалі ваеннаслужачыя вайсковых часцей і сілавых структур раёна.

Па вуліцы Карла Маркса, непадалёк ад помніка савецкім воінам і партызанам, прайшлі калоны вайскоўцаў і праехала тэхніка, якая знаходзіцца на ўзбраенні арміі і сілавых структур краіны.

– Здорава, мне вельмі падабаюцца такія паказы, – падзяліўся ўражаннямі астраўчанін Мацвей. – Мой бацька служыць ва Узброенных Сілах, і я, калі вырасту, буду ваенным.











Текст:
Фото: Елена Ярошевич
Видео: Елена Ярошевич