Дзень Незалежнасці ў Астраўцы пачаўся з урачыстага шэсця да помніка савецкім воінам і партызанам

12:31 / 03.07.2022
1397
Святочныя мерапрыемствы да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь пачаліся з урачыстага шэсця “Разам са сваёй краінай”.
Штогод астраўчане ў дзень дзяржаўнага свята ідуць праз увесь горад да помніка савецкім воінам і партызанам, каб аддаць даніну памяці тым, хто змагаўся за мір і спакой і загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Сёлета маршрут шэсця крыху змяніўся: астраўчане сабраліся на перасячэнні вуліц Паркавай і Валадарскага. Горад падрос, людзей у ім пабольшала – адпаведна і святочная калона стала большай. На чале ішлі ваеннаслужачыя вайсковых часцей раёна і прадстаўнікі сілавых структур. Пранеслі ў калоне Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і сцяг Астравецкага раёна. Кіраўніцтва райвыканкама, малышы і школьнікі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, арганізацый сацыяльнай сферы – у нядзелю мноства людзей з шарамі і кветкамі з раніцы накіраваліся да знакавага месца горада.

– Заўсёды з радасцю і ўдзячнасцю да нашых продкаў удзельнічаю ва ўрачыстым шэсці. Яшчэ больш прыемна далучыцца да святочных мерапрыемстваў у Год гістарычнай памяці, – адзначыла астраўчанка Святлана Фалевіч. – Сёння ішла ў калоне Беларускага саюза жанчын, каб пакланіцца загінулым у гады вайны. Нам варта ўзгадваць тых, хто здабыў Перамогу, расказваць пра гэта дзецям і ўнукам, каб яны ведалі і збераглі памяць для нашчадкаў.

Да пачатку шэсця прайшла традыцыйная акцыя БРСМ “Кветкі Вялікай Перамогі”, пад час якой актывісты арганізацыі прычапілі на вопратку ўдзельнікаў сімвалічную кветку яблыні і стужку колеру Дзяржаўнага сцяга.
Урачыстасці шэсцю надало ўдзел у ім барабаншчыкаў.




















Текст: Елена Ярошевич
Фото: Елена Ярошевич
Видео: Елена Ярошевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений