Віншаванне з Днём Незалежнасці!

08:10 / 03.07.2022

Са святам, землякі!

За гады, што мінулі з часу, калі Беларусь стала незалежнай дзяржавай, у жыцці нашага раёна адбыліся кардынальныя змены. Выраслі дамы, з’явіліся новыя прадпрыемствы і аб’екты сацыяльнай інфраструктуры, далейшае развіццё атрымалі ўсе галіны народнай гаспадаркі і бізнес.

А галоўнае: людзі з упэўненасцю глядзяць у заў­т­рашні дзень: ствараюць сем’і, нараджаюць дзяцей, будуюць жыллё, распачынаюць уласную справу.
Усё гэта – вынік штодзённай паступальнай працы па захаванні і развіцці дзяржаўнага суверэнітэту, якой нязменна прытрымліваецца Прэзідэнт, урад і парламент Беларусі.

Віншую сваіх выбаршчыкаў з Днём Незалежнасці і з днём вызвалення Астраўца і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў! Няхай у вашых сем’ях і калектывах, ва ўсёй нашай краіне пануюць мір і спакой, лад і згода, дабрабыт і  шчасце.


Віктар СВІЛА, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 
7-га склікання па Смаргонскай выбарчай акрузе №59.