Астраўчанін Павел Мацкевіч стаў чэмпіёнам рэспублікі

09:34 / 29.06.2022

Астраўчанін Павел Мацкевіч стаў лепшым баксёрам краіны ў сваёй вагавой катэгорыі.

Гэтае званне выхаванец трэнера па боксе Астравецкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Аляксея Маргужа заваяваў на рэспубліканскай спартакіядзе сярод школьнікаў 2008-2009 гадоў нараджэння, якая прайшла ў Віцебску. Хлопец выступаў у вагавой катэгорыі 50 кілаграмаў. Ужо ў першым баі Павел паказаў добрую тэхніку і рашучы характар, дэманструючы, што настроены на перамогу. У другім паядынку ён яшчэ больш узмацніў сваю пазіцыю, а ў трэцім святкаваў перамогу з яўнай перавагай па суме ачкоў 5:0. Такім чынам астраўчанін заваяваў залаты медаль, выканаў нарматыў кандыдата ў майстры спорту і ўвайшоў у спіс нацыянальнай зборнай Беларусі ў сваім узросце.

Акрамя Паўла Мацкевіча, на спартакіядзе ўдзельнічалі яшчэ два выхаванцы Аляксей Маргужа – Ягор Маркун і Георгій Гічко, якія выступалі ў вагавой катэгорыі 48 кілаграмаў. Ягор, хоць і застаўся без медаля, але парадаваў трэнера ўпартым боем і байцоўскім характарам. Годна змагаўся на рынгу і Георгій, але яму не хапіла крыху ўпэўненасці.

Віншуем чэмпіёна і яго трэнера! І чакаем ад юных баксёраў новых дасягненняў і медалёў.


Текст: