Парады астраўчан: якія месцы ў раёне варта абавязкова наведаць

12:05 / 24.05.2022
У гараджан і гасцей Астраўца карэспандэнт пацікавіўся, якія, на іх думку, аб’екты варта наведаць гасцям нашага раёна. 



Людміла Блашкевіч, пенсіянерка:

– На Астравеччыне шмат цікавых мясцін і аб’ектаў. Тыдня не хопіць, каб хоць краем вока пабачыць славутасці нашага краю! Абавязкова трэба пабываць у Гервятах і ўбачыць велічны касцёл Святой Тройцы, незвычайны дэндрапарк і 12 усталяваных на плошчы перад храмам апосталаў. Дарэчы, па дарозе ў аграгарадок вы ўбачыце, хоць і здалёк, атамную электрастанцыю. Можна наведаць астравецкі музей – з адкрыццём шматфункцыянальнага культурнага комп­лексу ў яго з’явілася памяшканне. Аматарам прыроды параіла б адпачынак на Янаўскім вадасховішчы. 



Валянцін і Галіна Балабановічы, пенсіянеры

Валянцін: 

– Візітная картка нашага раёна – гервяцкі касцёл Святой Тройцы. Убачыць храм і дэндрапарк ля яго павінен кожны – неперадавальная прыгажосць. Можна пагля­дзець і астравецкія касцёлы. Тым, хто даўно не бываў у горадзе, варта наведаць новыя мікрараёны – чыста і прыгожа. Нават і не верыцца, што раней наш  Астравец быў невялікім правінцыйным гарадскім пасёлкам.

Галіна:

– На Астравеччыне вельмі прыгожая прырода. Параіла б выбрацца на шпацыр у лес ці ў парк, а таксама пагля­дзець гістарычныя помнікі: касцёлы ў Гервятах, Міха­лішках, Варнянах – да таго ж, у апошнім аграгарадку захавалася вежа-альтанка на востраве і млын. 



Таццяна Даўляш, загадчык зернесклада:

– Я не люблю гучныя забавы і звязаныя з імі месцы. Па душы – спакой і гармонія. З задавальненнем наведала б усе святыні Астравеччыны, але з экскурсаводам. Паглядзець – гэта адно, а паслухаць цікавы расповед – зусім іншае. 

Мая маленькая радзіма – вёска Завельцы, якая туліцца да Віліі. Прыгажэйшых мясцін няма. З за­давальненнем бываю там і гасцей запрасіла б на шпацыр па лясных сцежках і ўздоўж стромкага берага ракі. 



Марына Праўлуцкая, дырэктар Астравецкага гісторыка-этнаграфічнага музея:

– Насамрэч Астравеччына багатая цікавымі мясцінамі і аб’ектамі. Найбольш папулярны турыстычны маршрут пралягае праз Гервяты, Варняны і Міхалішкі, але ёсць і іншыя вартыя ўвагі аб’екты. Для мяне гэта касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі ў Кямелішках – помнік драўлянага сакральна-манументальнага дойлідства. У храме захоўваюцца ўнікальныя абразы і партрэты асоб з роду Прушынскіх. Другі аб’ект, які параіла б наведаць кожнаму, – марыянская кальварыя ў вёсцы Дубок. У яе склад уваходзяць невялікі драўляны храм, дзе раз на год адбываюцца ўрачыстыя набажэнствы, капліца-пахавальня, капліца-грот з гаючай вадой і каменная брама ў лесе. Спіс можна працягваць бясконца: дом-музей братоў Стэповічаў у Баранях, сядзіба Мінэйкаў у Дубніках, дзе нобелеўскі лаўрэат Генрых Сінкевіч пісаў знакамітыя раманы, Сарачанскія азёры, стараверская царква ў Стрыпішках… У кожным куточку нашага раёна можна адшукаць шмат цікавага. 
Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber  https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.

Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.

Текст: