Рэспубліканскі марафон на адным з пяці астравецкіх маршрутаў

17:43 / 06.05.2022

Маршрутам памяці і падзякі

Адным з пяці маршрутаў аўтапрабегу па Астравеччыне ў межах рэспубліканскага марафону “Беларусь помніць. Помніць кожнага” быў абраны гервяцкі накірунак.

Калону аўтамабіляў з дзяржаўнымі сцягамі і святочнай сімволікай ад кропкі старту – помніка савецкім воінам і партызанам у Астраўцы – узначаліў першы намеснік старшыні райвыканкама Іван Карніла. Далучыліся да яго прадстаўнікі лясгаса, Белдзяржстраха, сілавых структур.

Каля помнікаў загінулым землякам у Гервятах, Гірах, Чэхах і Бабраўніках удзельнікі аўтапрабегу разам з калектывамі сельвыканкама, КСУП “Гервяты”, школьнікамі і мясцовымі жыхарамі ўзгадалі тых, хто цаной уласнага жыцця адваяваў нам мірнае неба, ушанавалі іх памяць хвілінай маўчання, усклалі кветкі і запалілі свечкі…

Беларусь помніць. Помняць кожнага і астраўчане.









Гервяты





Чэхі






Гіры




Бабраўнікі

Іван Карніла, першы намеснік старшыні райвыканкама:

– Колькі б ні мінула гадоў з 1945-га , для нас не будзе больш светлага і святога свята, чым Дзень Перамогі. У ім уся веліч нашага народа, яго мужнасць і гераізм. У Год гістарычнай памяці 9 Мая набывае асаблівае значэнне і знаходзіць наймацнейшы водгук у нашых сэрцах. Прэзідэнт краіны адзначыў, што ўся Беларусь – гэта помнік той вялікай вайне, таму мы не маглі не прыняць удзел ў рэспубліканскай эстафеце “Беларусь помніць. Помніць кожнага”, якая будзе праходзіць паўсюдна да 3 ліпеня. Мы гаворым дзякуй нашым дзядам і прадзедам за 77 гадоў мірнага неба. Схіляем галовы перад бессмяротным подзвігам тых, хто аддаў сваё жыццё за Радзіму і шчаслівую будучыню, і ніколі не прабачым ворагам злачынстваў на нашай зямлі. Мы захаваем нашу гісторыю ў вяках – і ў гэтым сіла нашага народа.

Вольга ХАЦЯНОВІЧ,

фота аўтара.


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Текст:
Видео: Ольга Хотянович