Карысныя справы – за новымі БРСМаўцамі
16:00 / 04.05.2022
Новымі актывістамі папоўнілася пярвічка маладзёжнай арганізацыі СШ №2.
Разнастайныя акцыі, дабрачыннасць, рэалізацыя праектаў, магчымасць папрацаваць у студатрадах – аб гэтым і іншых накірунках дзейнасці ГА БРСМ прысутным расказала першы сакратар райкама Віялета Алексеявец. І павіншавала юнакоў і дзяўчат з уступленнем у рады маладзёжнай арганізацыі, уручыла ім членскія білеты і выказала спадзяванне, што разам яны зробяць шмат карысных спраў.