Пра генацыд расказвалі ў бібліятэках Астравеччыны

12:36 / 14.04.2022

У бібліятэках Астравеччыны расказвалі пра лёсы вязняў фашысцкіх канцэнтрацыйных лагераў.

Так, у Кямелішках прайшоў час памяці ля помніка ахвярам вайны. Там узгадвалі жахлівыя факты, якія адбываліся ў паселішчы ў ваенныя гады.

Хранограф падрыхтавалі ў Міхалішках. Падчас яго наведвалі яўрэйскія могілкі, ушанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання.

Для дзяцей і моладзі ў Альхоўцы правялі час-рэквіем. Настаўнік гісторыі Яўген Чабатароў расказваў удзельнікам пра катаванні людзей фашыстамі. Вяскоўцы старэйшага пакалення прыйшлі на літаратурны набат. Многія дзяліліся ўспамінамі знаёмых і родных пра тыя жахлівыя часы.

У Гудагаі  бібілятэкары  правялі інфармацыйна-патрыятычную гадзіну, падчас якой расказвалі пра злачынствы фашыстаў у канцлагерах.


У Альхоўскай бібліятэцы

Падлеткам пра генацыд расказвае Яўген Чабатароў

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, Астравецкая раённая бібліятэка.