Святы і памятныя даты 9-15 красавіка

10:41 / 11.04.2022
СЁЛЕТА СПАЎНЯЕЦЦА

475 гадоў (1547) з першага ўспаміну ў пісьмовых крыніцах вёскі  Індрубкі.

35 гадоў (1987) з часу, калі ў Астраўцы быў створаны вучэбны камбінат раённага аграпрамысловага аб’яднання, які пазней перайменавалі ў цэнтр падрыхтоўкі, пера­пад­рыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі Астравецкага райсельгасхарчу. 

5 гадоў (2017) таму дзіцячая бібліятэка атрымала памяшканне ў новым сучасным будынку ў мікрараёне №2 Астраўца.

СЁЛЕТА АДЗНАЧАЕЦЦА

140 гадоў (1882) з дня нараджэння Тайца Майсея, яўрэйскага пісьменніка (паэта і празаіка). 

Нарадзіўся ў вёсцы Вартачы (цяпер хутар Астравецкага раёна). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. 

Друкаваўся з 1902 года. У Маскве выйшлі яго паэма «Кніга хронік», зборнік вершаў «Далоні да сонца» (1923), раманы «Смерць таварыша Вулі» (1929), «Інфузорная зямля» (1931)… Дзве кнігі і па назве звязаны з Беларуссю – зборнік апавяданняў «Кара Смаргоні» і паэма «Беларусь». Абедзве кнігі пабачылі свет у 1930-м. 

Памёр у Маскве ў 1935 годзе.

Святы і памятныя даты

10 красавіка
Вербная нядзеля (каталіцкая)
Дзень войскаў супрацьпаветранай абароны (прафесійнае свята).
Міжнародны дзень руху супраціўлення

11 красавіка
Сусветны дзень барацьбы з хваробай Паркінсона (міжнароднае свята)
Міжнародны дзень вызвалення  вязняў фашысцкіх канцлагераў

12 красавіка
Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі (міжнароднае свята)

13 красавіка
Сусветны Дзень рок-н-рола (міжнароднае свята)

15 красавіка
Міжнародны дзень культуры
Дзень экалагічных ведаў (міжнароднае свята) 


Падрыхтавалі  Ніна РЫБІК, Рыта ДРЭМА.


Фото: Евгений Пересько