Святы і памятныя даты 19-25 лютага

10:00 / 21.02.2022
СЁЛЕТА адзначаецца

400 гадоў (1622) з часу, калі рэферэндарыем Вялікага княства Літоўскага Янам Кіпрыянам Бжастоўскім заснаваны Міхалішкаўскі кляштар аўгусцінцаў. Пры ім існаваў шпіталь. 
225 гадоў (1797) з першага пісьмовага ўспаміну пра вёску Заборцы.
75 гадоў назад (1947) дала прадукцыю адноўленая пасля вайны кардонная фаб­рыка «Альхоўка».
55 гадоў назад (1967) працадні ў калгасах былі заменены грашовай аплатай.

СЁЛЕТА спаўняецца

115 гадоў (1907) з дня нараджэння Льва Дабжынскага – беларускага, польскага, рускага мастака.
У 1920-х гадах жыў у вёсцы Лошы на Астравеччыне. 
Скончыў Віленскую акадэмію прыгожых мастацтваў, вучыўся ў Фердынанда Рушчыца. У 1937 годзе выйграў усепольскі конкурс на права вывучаць мастацтва ў Парыжы. Але ў 1938 годзе напярэдадні ад’езду на вучобу трагічна загінуў пры нявысветленых абставінах. 
Пахаваны ў Лошы. 

Святы

19 лютага – Сусветны дзень аховы марскіх жывёл (Дзень кіта).
20 лютага – Сусветны дзень сацыяльнай справядлівасці.
21 лютага – Сусветны дзень роднай мовы.
21 лютага – Дзень работнікаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы.
23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны.

Падрыхтавалі  Ніна РЫБІК, Рыта ДРЭМА.


Текст: Главный администратор