Дыпломы пераможцаў і прызёраў навагодніх конкурсаў і Падзякі ўдзельнікам праекта “Кропкі памяці” можна забраць у рэдакцыі

13:00 / 17.02.2022

Напярэдадні Новага года рэдакцыя раённай газеты аб’явіла шэраг конкурсаў. Іх вынікі былі падведзены – і некаторыя пераможцы ўжо атрымалі грашовыя прэміі ці падарункі і дыпломы. Астатнія падарункі пакуль застаюцца ў рэдакцыі.

З-за каронавіруса, мы не можам сабраць удзельнікаў конкурсу ў рэдакцыі, таму пры магчымасці ўзнагароджваем іх падчас мерапрыемстваў ці сустрэч. Аднак не заўсёды атрымліваецца вельмі хутка завітаць ва ўсе населеныя пункты і ўстановы. Таму нагадваем пераможцам і прызёрам: дыпломы конкурсаў “Навагодняе відэавіншаванне”, “Навагодняя цацка” і “Навагодні інтэр’ер” можаце забраць у рэдакцыі. Будзем рады бачыць Ангеліну Александровіч, Аляксандру Працута, Ганну Мілашэвіч, Наталлю Янкойць, адміністрацыю Варнянскага НПК, вучняў 1 класа Спондаўскага НПК, Алега і Арцёма Мундуцёў і Паліну Янкойць.

У мінулым годзе на сайце “раёнкі” стартаваў інтэрнэт-праект “Кропкі памяці”. Дапамагалі нам рабіць яго жыхары розных населеных пунктаў. Паважаныя Сняжана Янушэўская, Іван Пляўга, Святлана Мацкевіч, Аляксандр Іванцэвіч, Максім Пяткевіч, Валерыя Шлыковіч, вас мы таксама чакаем у рэдакцыі.



Текст:
Фото: Елена Ярошевич