Жыццёвая гісторыя пра асаблівасці беларускай мовы

12:01 / 16.02.2022
Беларуская і руская мовы вельмі падобныя. І ўсё ж яны розныя. Спроба чытаць і разумець беларускія словы як рускія часта прыводзіць да анекдатычных выпадкаў. Скажам, распаўсюджаную пахвалу «Малайцы!» расіяне часта ўспрымаюць як абразу: «Чаму гэта мы – малАйцы?» Не ўсе зразумелі і сэнс закліку «Захаваем рэдкіх рыб разам!»: «Навошта вам хАваць рэдкіх рыб?» І назву беларускага горада Іўе на шыльдзе прачыталі як цэннік – адзін у.е. «А чаму так танна?»

Адзін з гасцей з братняй рэспублікі не мог зразумець сэнс дарожнага знака «Увага!» – на ім яшчэ лось намаляваны.

– Растлумач ты мне, што ў вас за звер такі невядомы водзіцца? – пытаў ён калегу з мясцовых. – Я ўвесь інтэрнэт перакапаў – так і не знайшоў жывёліны з назвай увага.

Жыццёвая гісторыя пра асаблівасці беларускай мовы Астравец

Тамара РАБІНКІНА.



Текст: Главный администратор
Фото: из интернета