Даты. Сёлета спаўняецца і адзначаецца

11:04 / 07.02.2022
СЁЛЕТА адзначаецца

55 гадоў (1967) з моманту стварэння ў Астраўцы народнага тэатра.

На яго рахунку шмат розных пастановак, пачынаючы ад купалаўскай «Паўлінкі» і макаёнкаўскага «Трыбунала» і заканчваючы спектаклем па п’есе мясцовага аўтара Ніны Рыбік «Калядны вечар».

Званне народнага прысвоена ў 1983 годзе.

50 гадоў (1972) як утвораны Астравецкі сельсавет. У склад яго ўваходзілі бліжэйшыя да райцэнтра вёскі, якія пасля скасавання гэтай адміністрацыйнай адзінкі адышлі да Гудагайскага сельсавета.

15 гадоў (2007) з моманту адкрыцця ў Камаях мемарыяльнай дошкі, прысвечанай ураджэнцу Астравеччыны, святару, паэту, публіцысту, шчыраму патрыёту Казіміру Сваяку.

40 гадоў (1982) з дня выхаду кнігі Адама Мальдзіса «Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры 18 стагоддзя».

СЁЛЕТА спаўняецца


120 гадоў з дня нара­джэння Адама Вайця­хоўскага (1902 – 15.07.1973), святара клюшчанскага і гудагайскага касцёлаў.

Ксёндз Адам Вайця­хоўскі нарадзіўся ў Вільні. Рэалізаваў сябе ў многіх сферах – у памяці лю­дзей ён застаўся як таленавіты святар, высокаадукаваны чалавек, унікальны лекар, музыкант і пакутнік. Ксёндз, іграючы на раялі, развучваў з дзецьмі песні; створаны ім пры клюшчанскім касцёле духавы аркестр іграў на святах, суправаджаў пілігрымкі ў Вільню. У Клюшчанах пры касцёле існавала бага­дзельня, дзе святар апекаваўся нямоглымі і адзінокімі. Ведаў некалькі замежных моў – і пры гэтым зёлкамі і малітвай вылечваў безнадзейна хворых людзей. 

Ксёндз Адам Вайцяхоўскі памёр у 1973 го­дзе ў мястэчку Гудагай.

Падрыхтавалі  Ніна РЫБІК, Рыта ДРЭМА.


Текст: Главный администратор