Наталля Бялячыц: “Прэмія Дубко – агульная перамога”

14:09 / 20.01.2022

2022-01-13 14.20.47.JPG

Цудоўная навіна ў новым годзе: загадчык аддзела культуры і вольнага часу аграгарадка Рымдзюны Наталля Бялячыц стала лаўрэатам прэміі Аляксандра Дубко за творчыя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва.

– На Гродзеншчыне столькі выбітных дзеячаў культуры, і я, шчыра кажучы, не вельмі верыла ў поспех, – падзялілася ўражаннямі Наталля Аляксандраўна. – Аднак калегі з сектара культуры дапамаглі сабраць неабходныя дакументы – на конкурс трэба было прадставіць вынікі дзейнасці і дасягненні за 2021 год. З-за каронавіруса не ўсе планы ўдалося ажыццявіць, але і зроблена было нямала. Сярод найбольш значных падзей: адкрыццё другога пакоя ў нашым музеі і ўдзел аматарскага фальклорнага аб’яднання «Жыльвіціс» у розных фестывалях. Дарэчы, у 2015 годзе адна з яго старэйшых удзельніц Марыя Мажэйка таксама была ўдастоена гэтай высокай узнагароды, а цяпер увесь калектыў радаваўся за мяне. Дзве прэміі Дубко для гервяцкага краю, лічу, проста цудоўна і я вельмі ганаруся гэтым. Але адзін у полі не воін. Таму дзякуй калегам з сектара культуры, якія дапамагалі – адна я нізавошта не справілася б, супрацоўнікам нашага аддзела за дапамогу і парады, а таксама ўсім, хто падтрымліваў і перажываў. Гэта не мая, а наша агульная ўзнагарода! 



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: