Падзяліліся планамі і абмеркавалі ідэі

16:16 / 18.01.2022

KhmVTcJGOa8.jpg

У райкаме ГА БРСМ адбыўся сход сакратароў пярвічак раённай маладзёжнай арганізацыі ўстаноў і прадпрыемстваў Астравецкага раёна.

Распачаўся новы год, і астравецкія актывісты сабраліся, каб узгадніць планы. Па-ранейшаму ў прыярытэце патрыятычнае і маральнае выхаванне падрастаючага пакалення, а таксама папулярызацыя дзейнасці маладзёжнай арганізацыі.

KpyInKg68vQ.jpg

– Як сведчыць практыка, моладзі падабаецца ўдзельнічаць у разнастайных конкурсах, акцыях, праектах. Таму варта прадоўжыць работу і ў гэтым накірунку, па магчымасці прыдумваючы новы фармат, – адзначыла першы сакратар райкама ГА БРСМ Віялета Алексеявец.

Таксама Віялета Юр’еўна нагадала пра дзейнасць студэнцкіх атрадаў і заахвоціла далучацца да сумеснай праграмы БРСМ і Autohelp “Маладзёжны білет – твая сацыяльная падтрымка”.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: