Станіслаў Івашка: “Замацаванне традыцыйных каштоўнасцей – галоўная мэта Канстытуцыі”

10:13 / 12.01.2022

IMG_6661.jpg

Станіслаў Івашка, намеснік дырэктара КСУП “Гервяты” па вытворчасці:

– На мой погляд, галоўная мэта ўнясення змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь – замацаванне традыцыйных каштоўнасцей беларусаў, такіх як сям’я, выхаванне дзяцей, гістарычная памяць і многае іншае. Станоўча ацэньваю, што ў галоўным Законе напісана, што шлюб – гэта саюз мужчыны і жанчыны, што муж і жонка маюць роўныя правы.

Імпануе, што наша краіна па-ранейшаму застанецца сацыяльна арыентаванай: кожны беларус будзе мець магчымасць бясплатна вучыцца і атрымліваць неабходную медыцынскую дапамогу. Але шмат чаго залежыць ад самаго чалавека: важна, што ў праекце Канстытуцыі пазначана, што грамадзяне абавязаны прымаць меры па захаванні і ўмацаванні ўласнага здароўя. Два гады мы, ды што там – увесь свет! – жывём ва ўмовах пандэміі. Жыццё паказала, што тыя, хто не прышчапіўся ад каронавіруса, хварэюць больш цяжка і доўга. Я, як і жонка, прайшоў два этапы вакцынацыі.

У праекце Кастытуцыі прадугледжаны баланс паміж рознымі галінамі ўлады і стварэнне новага грамадска-палітычнага істытута – Усебеларускага народнага сходу. Па вялікім рахунку, прадстаўнікі розных слаёў грамадства будуць вызначаць і абмяркоўваць найбольш актуальныя пытанні па сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі.


#конституция #референдум




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Алена Ганулич