"Белая Русь" посетила маленьких пациентов Островецкой больницы

16:10 / 06.06.2012

У Міжнародны дзень абароны дзяцей старшыня раённай арганізацыі “Белая Русь” Н.У. Сянюць і члены праўлення С.С. Ластоўская і С.К. Куцько наведалі дзіцячае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы.


У Міжнародны дзень абароны дзяцей па ініцыятыве раённай арганізацыі прайшла раённая акцыя “Спяшайцеся рабіць добрыя справы” – вынікам яе стала невялікая сума грошай, якую ўдалося сабраць за гэты дзень.


На сабраныя грошы былі закуплены салодкія падарункі для дзяцей, якія ў дзіцячае свята па розных прычынах знаходзіліся ў бальніцы. Дзякуючы “Белай Русі” 18 хворым дзеткам удалося падарыць свята і  радасць.



Алена ЯРАШЭВІЧ.