Пакарміць птушак зімой заклікаюць альхоўскія чытачы
11:53 / 08.12.2021
У Альхоўскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання «Жывіца».
На гэты раз гаварылі пра птушак, якія застаюцца зімаваць. Бібліятэкар Юлія Заруба падрыхтавала звесткі пра крылатых насельнікаў лесу. Малодшыя школьнікі намалявалі птушак, а пасля адказалі на пытанні тэматычнай віктарыны.
Затым удзельнікі аб'яднання наведалі лес і паспрабавалі адшукаць птушак. Спецыяльна падрыхтаваныя кармушкі дзеці прымацавалі на дрэвах.
Юныя чытачы з Альхоўкі заклікаюць жыхароў раёна пакарміць птушак зімой.
Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, Астравецкая раённая бібліятэка.