Новыя вяршыні Віялеты Хвасценка і Караліны Садоўскай

13:02 / 05.12.2021

Вучаніцы Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў Віялета Хвасценка і Караліна Садоўская “засвяціліся” на міжнародных конкурсах.

Юная цымбалістка Віялета Хвасценка, якая займаецца ў Людмілы Столяр, дэманстравала музычныя здольнасці на міжнародным конкурсе-фестывалі “Новыя вяршыні” – і вынік аказаўся паспяховым. Дзяўчынка ўразіла журы дасканалай тэхнікай і віртуознай натхнёнай ігрой і была ўзнагароджана Дыпломам лаўрэата І ступені.

У лік лепшых на міжнародным конкурсе DIGI-TALENTY JESIEN – 2021 трапіла і вучаніца Варнянскага філіяла, падапечная Марыны Кіб Караліна Садоўская. Дзяўчынка скарыла ўсіх звонкім народным голасам і заваявала Дыплом лаўрэата ІІ ступені.

Віншуем!

Віялета Хвасценка.jpgКараліна Садоўская.jpg


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: