Да 100-годдзя дзяржстраха: 3 дзясяткі страхавых гадоў Галіны Лукашэвіч

11:27 / 04.12.2021
У інспекцыю дзяржстраха па Астравецкім раёне Галіна Лукашэвіч прыйшла па размеркаванні ў 1971 годзе. Праз 2 гады атрымала жыллё – і з той пары нават думкі змяніць работу, а тым больш месца жыхарства ў яе не ўзнікала. Так у страхавой сферы раёна і адпрацавала больш за 30 гадоў…

На размеркаванні ў Мінскім фінансава-эканамічным тэхнікуме, дзе Галіна вучылася па спецыяльнасці «дзяржаўнае страхаванне», паміж Свіслаччу і Астраўцом яна выбрала апошняе. 

– Не ведаю, чаму, – паціскае плячыма жанчына. – І разумела ж, што да Свіслачы бліжэй, дабірацца лепш…

Галіна Лукашэвіч .jpgКуды прывёз аўтобус

Ехала на аўтобусе разам са старэйшай сястрой, якая не адпусціла адну. Пасялілі Галіну на кватэру ў невялічкім дамку, які стаяў на месцы магазіна «Родны кут», які карэнныя жыхары памятаюць як «Івушка».

– Вокны былі так нізка, што праз іх былі бачны толькі ногі прахожых, – успамінае Галіна Ільінічна. – А ў адным пакоі нас месцілася па 4-5 чалавек. 

Аднак праз некалькі дзён страхавы агент Ядвіга Грамбоўская прапанавала дзяўчыне перасяліцца на вуліцу Прамысловую, таксама кватаранткай. Умовы там былі лепшыя.

Першыя крокі

Спачатку малады спецыяліст працавала ўчастковым інспек­тарам, пазней ёй прапанавалі месца эканаміста, а ў студзені 1978 года – галоўнага бухгалтара.

Зразумела, прасоўванне па кар’ернай лесвіцы патрабавала кваліфікацыі – па сямейных абставінах атрымаць вышэйшую адукацыю жанчына не магла, таму  перыядычна «падвучвалася» на курсах у Мінску. 

У асноўным у 80-я гады аст­раў­чане страхавалі жывёлу: кароў, свіней і бараноў.  

З кабінета – на сяло

Не паспела малады спецыяліст асвоіцца, як начальнік, ім тады быў Мікалай Чугуноў, пасадзіў яе на матацыкл і павёз на раён. 

– Першы выезд быў у Дравянікі. Даў начальнік квітанцыі ў рукі – і наперад, страхаваць, – усміхаецца Галіна Лука­шэвіч. – Мабыць, людзі мяне шка­давалі, бачачы ў вачах страх, – страхавалі ўсё, што прапа­ноўвала ім. А пасля работы аказалася: не ведаю, як да Астраўца дабірацца. Вярталася праз лес пехатой – так страшна было!

Канешне, тэхналогіі таго часу з сённяшнімі не параўнаць: усё, чым карысталіся 40 гадоў таму, – арыфмометры і лічыльнікі. А доўгія калонкі лічбаў падбівалі ўручную. 

Пераезды

Ветэран страхавой сферы раё­на часта ўспамінае калектыў і 8 начальнікаў, якія змянялі адзін аднаго за час работы ў арга­ні­зацыі. Больш за ўсё працавала пад кіраўніцтвам Рамуальда Гайдановіча,  на адпачынак пра­водзіла ўжо Гелена Варановіч.

Інспекцыя дзяржстраха, калі туды на працу прыехала Галіна, знаходзілася ў будынку старога медвучылішча, якое было на месцы кінаканцэртнай залы «Астравец», – арганізацыя займала ўсяго 2 пакойчыкі, а працаўнікоў было шмат.

– Будынак гэты быў падобны на барак, – успамінае жанчына. – Аднойчы я так запрацавалася, што мяне там зачынілі. Тэлефонаў не было – вызваліць няма каму. За акном ішлі танцы – быў вечар суботы, музыка так грымела, што сцены трэсліся. А я за сталом, на стуле спала… Раніцай калега, з якой мы разам жылі на кватэры, адчыніла дзверы – здзівілася, чаму я не прыйшла дахаты, і адправілася шукаць. 

Што добра запомнілася Галі­не Ільнічне, дык гэта час­тыя пераезды: свайго будынка інспек­цыя дзяржстраха не ме­ла, таму даводзілася аран­да­ваць па­мяш­канні. Так, з мед­вучы­ліш­­ча  страхаўшчыкі пе­ра­ехалі туды, дзе была старая пошта (цяпер там знаходзіцца земле­­ўпа­рад­ка­вальная служба). Затым ся­дзе­лі ў будынках рай­са­беса, райсель­энерга, МБА (меж­­­калгаснай будаўнічай арга­ні­за­цыі. – Заўв. аўт.), быт­кам­­бі­ната. І толькі ў 2002 годзе атры­ма­лі свой будынак – цагляны, двух­­павярховы – на вуліцы Каст­рыч­ніцкай. 

 – Колькі тут было месца! За­жы­лі свабодна! – смяецца ветэран працы.

3.JPG
Каля будынка райсабеса: калектыў на чале з Р.Гайдановічам атрымаў за добрую працу пераходны вымпел (1980-я гады)


З асабістага

Разам з фінаддзелам дзяржстрах пабудаваў кватэры на вуліцы Валадарскага. У адной з трохпакаёвак Галіне выдзелілі пакой на 8 квадратных метраў. Невялічкі – але свой! Радасці дзяўчыны не было канца. 

– З вёскі, дзе жылі, мы нікуды не выязджалі. Сямёра дзяцей у сям’і, існавалі разам у маленькім хатнім сусвеце – і нам было доб­ра. Хоць пракарміць нас маме было складана, ад прапановы забраць дзяцей у інтэрнат, каб мы былі сытыя і апранутыя, яна адмовілася. Таму ў мяне было найвялікшае шчасце, калі пачала сама зарабляць. А калі і жыллё ў Астраўцы атрымала, нават думкі аб пераездзе ў іншую мясцовасць не ўзнікала. Хоць і ў Гродна прапаноўвалі работу…

Калі б…

– Калі б мне прапанавалі вярнуцца, пайшла б працаваць менавіта бухгалтарам – гэта пра­фесія падабалася больш за ўсё. Мабыць, на генным узроўні перадалося: бухгалтарамі ў мяне былі дзядуля і дзядзька па ма­мінай лініі, курсы па гэтай спе­цыяльнасці скончыла і сястра. 

З 2009 года Галіна Лукашэвіч на заслужаным адпачынку, але не таму, што працаваць ёй не хацелася, – падводзіла здароўе. Яна кожны год напярэдадні Дня страхавога работніка з цеплынёй успамінае тых, з кім побач прайшла амаль чатыры дзясяткі працоўнага жыцця…

2.JPG

Зімовы момант: супрацоўнікі дзяржстраха каля будынка па Кастрычніцкай_(2000-я гады)

7.JPG
Каля будынка на Кастрычніцкай: провады Г.Лукашэвіч на заслужаны адпачынак (2009 год)


Дорогие работники представительства Белгосстраха по Островецкому району!

Поздравляем вас с профессиональным праздником – 100-летием со дня образования Белгосстраха!

Желаем вам крепкого здоровья, семейного счастья, прекрасного настроения, мира, добра и благополучия!

Пусть каждый день будет наполнен радостью, теплом, успехами и новыми достижениями!

Бывшие коллеги Г.И. Лукашевич, 
А.И. Крупенина, Я.Ф. Грабовская, 
Л.Э. Шабуня, Л.И. Антоненко.


Галина ЛУКАШЕВИЧ

Сегодня праздник – юбилей,
Кругленькая дата:
Один-ноль-ноль – 
а значит 100
У Белорусского госстраха.

За столько лет было всего – 
Успехи, неудачи.
Он крепко на ноги вставал,
Решая сложные задачи…

Стихия, бури, ураган,
Аварии, пожары –
За всё 
ответственность 
несёт,
Он на себя берёт удары.

Немало трудится людей
В системе Белгосстраха –
Здоровья всем 
и в мире жить
Без боязни и страха!

Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: