Звычаі і традыцыі прадставілі астравецкія палякі і літоўцы ў Лідзе

12:29 / 02.12.2021

Традыцыйнаму рэспубліканскаму фестывалю нацыянальных культур, які раз у два гады збірае прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей у Гродне, звычайна папярэднічае абласны адборачны тур. У Лідзе астравецкія палякі і літоўцы годна прадставілі уласныя звычаі і традыцыі.

Хор «Польскае рэха Астраўца» і аматарскае аб’яднанне традыцыйнай народнай культуры «Жыльвіціс» добра вядомыя не толькі ў нашым раёне, але і за яго межамі. Без іх не абыходзіцца ніводны фестываль нацыянальных культур.

На адборачным туры прад стаўнікі гэтых нацынальнасцей прэзентавалі адметнасць і самабытнасць з дапамогай выступленняў і выстаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

– На суд журы мы прадставілі адну польскую песню: “На зялёным полі”, – расказала старшыня раённага аддзела Саюза палякаў на Беларусі Тарэса Мароз. – Наш міні-падворак аздобілі работы Таццяны Мальдзіс, Алены і Наталлі Такарчук, дзяцей, якія займаюцца ў дзіцячай школе мастацтваў, і наведвальнікаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

– Членаў журы мы частавалі ўнікальным чаем з мясцовых зёлках, рымдзюнскім мёдам, – расказала загадчык аддзела культуры і вольнага часу аграгарадка Рымдзюны Наталля Бялячыц. – Была арганізавана выстава работ народнага майстра Марыі Мажэйка і іншых майстрых. А Вальда Ёч, Марыя Мухніцкая і Ганна Шармукшнене праводзілі майстар-класы па прадзенні, стварэнні дыванкоў з кавалкаў тканіны і вязанні з выкарыстаннем ільняной ніткі.

Вынікі адборачнага тура стануць вядомымі праз некалькі месяцаў. Верыцца, што самабытныя калектывы астравецкіх палякаў і літоўцаў ізноў заззяюць у сузор’і фестываля нацыянальных культур.

9RmKGg7Owqk.jpg

Qq9QK--RczY.jpg

me0y8wpSihU.jpg

l1dSjmnSPyo.jpg

kYWfD7Z08R0.jpg

KEP0OaGyGDg.jpg

Qq9QK--RczY.jpg

Фота Івана ДЗЯТЛОВІЧА.


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber  https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: