Пра гісторыю і сучаснасць Беларусі гімназістам расказалі бібліятэкары

16:49 / 29.11.2021

Работнікі Астравецкай раённай бібліятэкі сустрэліся з вучнямі 9-х класаў гімназіі №1 і правялі гістарычную вандроўку «Беларусь учора, сёння, заўтра», якую прысвяцілі Году народнага адзінства.

Бібліятэкары падрыхтавалі беларускія вершы, конкурсы, апытанні – усё гэта дапамагае лепш спазнаць сваю краіну, яе традыцыі і гісторыю. Вучні ўзнаўлялі прыказкі, перакладалі словы з рускай на беларускую мову, прыгадвалі славутых беларускіх дзеячаў, адгадвалі загадкі.

Мерапрыемства дапамагло падлеткам задумацца над важнасцю адзінства ў сям'і, класе, школе і роднай краіне.

1.jpg

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, Астравецкая раённая бібліятэка.

Текст: Главный администратор