Рэдакцыя прапануе расказаць гісторыі пра ёлачныя цацкі – і атрымаць прэмію
12:13 / 27.11.2021
З яе прыходам з’явіцца адчуванне свята і прадчуванне цуду…
…А потым вы здымеце з антрэсоляў ці выцягнеце з-пад ложка стары чамадан ці скрынку – і пачнеце раскладваць бліскучыя цацкі. З настальгіяй, ціхай радасцю ці сумам узгадваючы: вось гэтую я купіла, калі…
А гэтую нам падарылі на… А гэтую прывёз… А гэтыя некалі дзеці… А гэтую найбольш любіў…
Час ад часу ў «Астравецкай праўдзе» з’яўляюцца публікацыі пад рубрыкай «Рэчы з гісторыяй». Перад Новым годам мы прапануем вам напісаць пра цацкі з гісторыяй – расказаць пра ёлачныя ўпрыгожанні, якія хутка зоймуць пачэснае месца на галоўнай гераіні свята, ці пра іншыя навагоднія атрыбуты вашага дома.
Дасылайце расповеды ў рэдакцыю любым зручным для вас спосабам да 20 снежня. Адрас рэдакцыі: вул. Энгельса, 2А, электронная пошта ostrov_red@mail.ru
Лепшыя будуць надрукаваны ў “Астравецкай праўдзе”, а пераможцы конкурсу атрымаюць прэмію.