Эмілія Мальдзіс і Міраслаў Навашынскі – лепшы дуэт на абласной “Шкаліядзе”

10:32 / 29.10.2021
427
Эмілія Мальдзіс з Гудагайскай СШ і Міраслаў Навашынскі з Варнянскага НПК увайшлі ў лік лепшых спартсменаў на абласных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы сярод дзяцей і падлеткаў «Шкаліяда».

«Шкаліяда» – гэта традыцыйны тур­нір, на якім спартыўныя здоль­насці ў некалькіх дысцыплінах шмат­бор’я дэманструюць юныя атлеты з 5-6 класаў. Кожны ўдзельнік паказвае сілу ў кіданні тэніснага мяча, пругкасць у скачках у даўжыню з разбегу і хуткасць у бегу на дыстанцыях 500 і 800 метраў. За кожны від налічваюцца ачкі, якія пасля суміруюцца.

Сёлета Астравецкі раён на абласным этапе «Шкаліяды» прадстаўляла 16 лёгка­атлетаў з Гудагайскай, Гервяц­кай СШ, Варнянскага НПК і СШ №3. Найлепшыя вынікі паказалі Уладзіслаў Ігнатовіч, Вадзім Гас­цевіч, Алена Ра­дзе­­віч і Дар’я Піліпенка. 

А пераможца і прызёр рэс­пуб­лі­кан­скага спартыўна-масавага мерапрыемства «300 талентаў для Каралевы», раённых спаборніцтваў Эмілія Маль­дзіс з Гудагайскай СШ разам з пры­зёрам раённай алімпіяды па фізкуль­туры Мі­ра­славам Навашынскім з Варнянскага НПК увайшлі ў склад зборнай Гро­дзен­шчыны і павінны былі прадэманстра­ваць вытрымку, спрыт і хуткасць на фі­нальных спаборніцтвах. Аднак з-за абме­­жаванняў, выкліканых каро­наві­ру­­сам, рэспубліканскі этап у апошні момант быў перанесены. 

Віншуем юных спартсменаў і жадаем толькі перамог.

2.jpg1.jpg

Уладзімір БАТУРА, настаўнік фізічнай культуры і здароўя Гудагайскай СШ.

Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений