Пракуратура і РАНС атрымалі “наклейкі здароўя”

11:12 / 22.10.2021

Наклейку “Мы прайшлі вакцынацыю” атрымалі яшчэ дзве арганізацыі Астраўца.

Актыўны ўдзел у своеасаблівым флэшмобе, прапанаваным раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі і цэнтральнай раённай клінічнай бальніцай, прынялі супрацоўнікі пракуратуры і РАНС, якія дасягнулі калектыўнага імунітэту.

Цяпер у нашым раёне 15 прадпрыемстваў і арганізацый, дзе ёсць “інфармацыйны знак” пра тое, што тут апякуюцца сваім здароўем і здароўем тых, хто прыходзіць.

Аляксей Тамчанок, пракурор Астравецкага раёна:

– Дапамаглі нашаму калектыву зразумець сэнс і неабходнасць прышчэпкі работнікі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, якія праводзілі пазнавальныя лекцыі. І сапраўды, калі ўспомніць гісторыю, то ўсе небяспечныя для сябе хваробы чалавек перамог з дапамогай вакцынацыі.

3.jpg

Віталь Рыбак, начальнік РАНС:

– Больш за 90% выратавальнікаў Астравеччыны прышчапіліся ад каронавіруса. Рабілі гэта паступова, пачынаючы з сакавіка – калектыў у нас вялікі, – вакцыніраваліся амаль усе. Разумеем важнасць і неабходнасць гэтага працэсу, нягледзячы на малады ўзрост нашага саставу і добры стан здароўя – ва ўсіх 1 група здароўя. Бо, акрамя сябе, мы абараняем ад хваробы родных, блізкіх і тых людзей, у акружэнні якіх жывём і з кім стасуемся.

1.jpg

2.jpg

4.jpg


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Ольга Хотянович