Стэфанія Гук упэўнена, што прышчэпка дапамагае ад “ковіду”

10:00 / 21.10.2021

Стэфанія Гук, касір аўтапарка №4:

– Прышчапілася ад каронавіруса яшчэ ў маі-чэрвені – мы, 12 чалавек, на рабоце былі аднымі з першых. Лічу, людзям са слабой, як у мяне, імуннай сістэмай вакцынацыя неабходна, дзякуючы прышчэпцы за гэтыя месяцы не хварэла. Будзе магчымасць, абавязкова пайду на “другі круг”. Так і сябе перастрахую ад хваробы, і родных, і калег засцерагу. А калі і здарыцца “падчапіць” “ковід”, то прышчэпка дазволіць перанесці яго лягчэй – гэта таксама важна.

Сястра, якая жыве ў Вільнюсе, падтрымала маё жаданне вакцыніравацца. Яна цяжка перахварэла, таму адразу, як змагла, прышчапілася. А праз нейкі час і ад грыпу, казала, зробіць прышчэпку.

1.jpg

Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Ольга Хотянович