Усё светлае – ад сонца, усё добрае – ад маці

14:30 / 15.10.2021

8694.jpg

Бібліятэкі Астравеччыны прынялі ўдзел ў абласным чэленджы #МамеАрт і парадавалі любімых і дарагіх матуль вершамі, самаробнымі паштоўкамі, сувенірамі.

Напярэдадні самага пяшчотнага свята ў бібліятэках раёна кожны мог зрабіць сваімі рукамі прыгожую віншаванку для матулі, каб потым са словамі ўдзячнасці і цеплыні падарыць яе самаму дарагому чалавеку.

У гонар мам у Міхалішках правялі ўрок-прызнанне. Бібліятэкар расказаў дзецям пра тое, што важна праяўляць любоў, павагу і клопат да матуль і бабуль не толькі ў святочны дзень.

56465.jpg

У Варнянскай бібліятэцы прайшла акцыя «Павіншуй маму». Дзеці з аматарскага аб’яднання «Добрае сэрца» падпісалі паштоўкі мамам і павіншавалі іх. У гэты дзень у бібліятэцы была падрыхтавана прэзентацыя «Усё светлае – ад сонца, усё добрае – ад маці».

6846.jpg

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, раённая бібліятэка.

Текст: Главный администратор