У чым сакрэт маладосці?

14:07 / 17.10.2021

lg!n2f.jpg

Цудоўным, вельмі душэўным святам закончылася дэкада пажылога чалавека ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Назва яго як найлепш адпавядала настрою: «Цяпло і святло для тых, хто побач».

Расслабіцца, настроіцца на на­сталь­гічную ноту дапамаглі песні 50-60-х гадоў, што ліліся ў глядзельную залу з дына­мікаў. Вядучыя запрашалі далучацца і спяваць разам. І ўсе мігам падхоплівалі кожную песню.
«Віноўнікаў» урачыстасці сардэчна павіншавалі  дырэктар ТЦСАН Святлана Куцько і яе намеснік Марына Максімава, загадчык аддзялення дзённага  знаходжання пажылых людзей і інвалідаў Аксана Свірская. А потым  усе дружна  складалі віншавальную тэлеграму... самім сабе.
Далей пайшлі неспадзяванкі. Герояў дня, дакладней, гераінь, бо жанчын у зале была пераважная большасць, папрасілі падзяліцца сакрэтамі маладосці і адказаць на «вострыя» пытанні: якія якасці характару цэнім у людзях, як змагаемся са сваімі недахопамі (у каго іх няма?), якой стравай частуем нечаканых гасцей, чым з ахвотай займаемся ў вольны час, якія колеры любім. А яшчэ прапанавалася ўспомніць смешны выпадак з жыцця. Добры настрой панаваў у зале і падчас песенных віктарын. Вясёлая нотка неўпрыкмет  «перацякла» ў салодкую з духмянай гарбатай, пірагамі ды блінамі, печывам ды цукеркамі. Былі і падарункі ад майстрых тэрытарыяльнага цэнтра і таленавітай моладзі, якая яго наведвае, і кветкі! І ўсё гэта было сардэчна і захап­ляльна.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: