Хто колькі бульбы накапаў, высвятляў карэспандэнт газеты

11:34 / 21.09.2021
542

Кожныя выхадныя з пачатку верасня астраўчане адсочваюць прагноз надвор’я – спадзяюцца на сонца і цеплыню, бо няма ў гэты час нічога больш важнага, чым нарыхтоўка другога хлеба – бульбы.

Хто можа пахваліцца ўраджаемі куды дзяваць лішкі, высвятляў карэспандэнт газеты.

2.jpg

Надзея Зяневіч, г.Астравец:

– Я дапамагала бацькам – у іх дзесьці каля пяці сотак на калгасным полі. Накапалі 15 мяшкоў. Сёлета бульбы гнілой мнагавата і не такі ўрадлівы год выдаўся – надвор’е падвяло. Для сябе хопіць, прадаваць не плануем.

Ганна Ашоўская, аг.Варона:

– Бульба ў нас была толькі ў агародзе: 3 мяшкі пасадзілі – 40 накапалі. Для сябе будзе дастаткова, хоць і лішкаў няма. Ураджай добры, нягледзячы на ўмовы надвор’я. Бульбакапанне ў нас справа традыцыйная – сямейная.

Людміла Казлоўская, аг.Кямелішкі:

– Мы садзілі бульбу на калгасным полі каля Кямелішак – няшмат, усяго 8 сотак. Участак выпаў не вельмі добры, але 30 мяшкоў накапалі. У асноўным “сяраднячка”.

Тыя, хто садзіў у Рытані, кажуць, што бульба ўрадзіла ого-го!

4.jpg

Здаць або прадаць

Тыя, у каго бульба ўрадзіла, збываюць лішкі ў асноўным адразу – у сезон бульбакапання. Зрабіць гэта можна рознымі спосабамі – часцей за ўсё прадаць.

Астраўчане, якія не першы год сябруюць з раённай газетай, ведаюць: хутка прадаць можна праз аб’яву. Таму ў апошніх нумарах “раёнкі” карэспандэнт знайшоў такія прапановы. Праўда, што здзівіла, пакуль прадаюць толькі дробную. Яшчэ больш уразіла, што па ўсіх шасці нумарах тэлефона гэтую ”дробязь” ужо раскупілі!

Прадаць мяшок-другі караняплодаў з агарода можна на аўтастаянцы насупраць гарадскога рынку, сезонных кірмашах, размешчаных каля Дома быта і раённай паліклінікі. Такі варыянт, мне здаецца, падыходзіць больш для тых, хто нікуды не спяшаецца. Але ён таксама вельмі папулярны.

Мяшкамі ж бульбу таварнага выгляду і памерам ад пяці сантыметраў прымаюць у нарыхтоўчай канторы Астравецкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Да слова, сюды ж можна здаць моркву, буракі і яблыкі.

Ну і асеннія кірмашы ніхто не адмяняў.

Што па чым

Прадаюць “з рук” праз газету дробную бульбу па 7 рублёў за мяшок (прыкладана 40 кг).

Прапануюць купіць на сезонным рынку бульбу па – 1,20-1,50 рубля.

Прымаюць у нарыхтоўчай канторы таварную: бульбу па 60-70 капеек, моркву – 60-70 , буракі – 50-60, капусту – 70-80 капеек за кілаграм (па стане на 17 верасня. – Заўв.аўт.)

1.jpg


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений