Адзінымі мы нарадзіліся – адзінымі і жывём

12:35 / 17.09.2021
Чамусьці некаторым здаецца, што пра адзінства мы пачалі думаць, гаварыць і асабліва дэманстраваць, што мы народ, толькі ў апошні час – у прывязцы да пэўных падзей. Пагадзіцца магу толькі з адным: сталі больш гаварыць. Але не думаць, не дэманстраваць.

Гэта ўсё было ў нас даўно – яшчэ «ад прадзедаў», якім заўсёды хацелася беларусамі звацца. З думкамі пра тое, што мы разам, што жывём на сваёй тэрыторыі, на сваёй зямлі, мы раслі – і яны, тонка ўплеценыя ў тканіну жыцця, сталі нечым зразумелым і настолькі звыклым, што мы перасталі іх заўважаць. Аднак яны былі, ёсць і, безумоўна, будуць…

Кожны дзень кожнага з нас дэманструе наша адзінства, нашу агульную гісторыю і дарогу ў будучыню. Нават дзеці ў садках РАЗАМ пазнаюць свет роднай Беларусі праз птушак і жывёл, казкі і вершы, святы і традыцыі. Яны РАЗАМ з бацькамі ўдзельнічаюць у спартыўных і творчых конкурсах, РА­ЗАМ з іншымі рыхтуюцца да святаў мамы і таты, Новага года і садкоўскіх «выпускных»… Што тады гаварыць пра дарослых, якія, дзе б ні знайшлі сабе прымяненне, робяць гэта ў калектыве, які РАЗАМ працуе на развіццё краіны. 

2021 год в Беларуси объявлен Годом народного единства — ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

Тое ж можна сказаць і пра адпачынак. Пагадзіцеся, нішто так не аб’ядноўвае, як экскурсія, вандроўка ці турзлёт з калегамі. Кожны можа прывесці прыклад, як прыемна адпачыць РАЗАМ. Многія бяруць з сабою мужоў ці жонак, сыноў і дачок – так увогуле АДЗІНАЯ сям’я атрымліваецца…

І не трэба ўшчуваць, гаворачы, што сваё адзінства мы выказваем толькі прабегамі і канцэртамі з выкарыстаннем нацыянальнай сімволікі. Беларусы дэманструюць сваё яднанне, сілу і жаданне жыць у мірнай і спакойнай краіне кожны дзень – сваімі справамі і ўчынкамі.

А тое, што гаварыць аб гэтым больш сталі, – дык што ж тут дрэннага? Я толькі «за»: аб гэтым трэба казаць, каб памятаць…

Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber  https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: