Яшчэ адзін спосаб ашуканства вынайшлі махляры

12:00 / 14.09.2021
199
Некалі ў Віталя Іванавіча Лянкевіча, майстра расказваць розныя цікавыя гісторыі з жыцця, пыталі: «І чаму ты заўсёды аказваешся там, дзе смешна?». У мяне, здаецца, іншая гісторыя: мне шанцуе аказацца там, дзе дураць. Ці спрабуюць абдурыць. Прычым так хітра, каб усё было законна. Астап Бэндэр ведаў 400 адносна законных спосабаў адабраць грошы ў даверлівых суграмадзян – яго паслядоўнікі штодня вынаходзяць новыя і новыя.

…Днямі прыбегла да мяне сплаканая знаёмая. 

– Ты толькі паглядзі, што гэтыя махляры вытвараюць! Абвялі мяне вакол пальца, як лашыцу з тундры!

Разбіраемся, што здарылася. Высвятляецца, што з тыдзень назад патэлефанавалі прыяцельцы з незнаёмага нумара і ўзрадавалі: яна выйграла сертыфікат на 350 рублёў, па якім можна набыць любыя тавары ў папулярным тэлемагазіне, рэклама якога спакушае то зручнымі басаножкамі, то прыгожай пасцельнай бялізнай, то карыснымі кухоннымі прыладамі. Знаёмая калі-нікалі карысталася яго паслугамі: калі была задаволена, калі – не вельмі… 

Цэны там невысокія, і пенсіянерка стала падлічваць, колькі ўсяго набярэ на цэлых 350 рублёў – тым больш што каталог таксама абяцалі даслаць разам з сертыфікатам. Праўда, папярэдзілі, што за перасылку і ўпакоўку давядзецца заплаціць 39.90. Але ў якасці падарунка абяцалі залаты ланцужок. «Ну добра, такой бяды – падарунак унучцы зраблю, у яе ж хутка дзень нараджэння…» – падумала жанчына і пагадзілася.

Праз некалькі дзён ёй зноў паведамілі, што адпраўленне ўжо на пошце. Некалькі дзён яна не магла выйсці ў горад – ёй тэлефанавалі штодня і напаміналі пра неабходнасць забраць каштоўны падарунак.

Нарэшце жанчына выбралася на пошту. Заплаціла 39.90, атрымала маленькую скрыначку, адкрыла…

– Ты пабач, што яны прыслалі! – трэсла знаёмая так званым сертыфікатам-каталогам: раздрукаваным на звычайным прынтары аркушы  з чорна-белым – нават на колер грошай пашкадавалі! – тэкстам і няякаснымі фотаздымкамі. – Адзін гэты лісцік! Астатняе месца ў скрынцы ўпаковачнай паперай запхалі. Яго можна было ў звычайны канверт пакласці. 

Можна – але ж за канверт 40 рублёў ніяк не здзярэш. Зрэшты, і такая пасылка з Пінска ў Астравец максімум пяцёрку каштуе…

Мошенники атакуют счета россиян по новой схеме

Сертыфікат прапаноўваў яго шчаслівай уладальніцы выбраць падарункі на 350 рублёў: гадзіннік – «якасная рэпліка вядомых брэндаў у асартыменце», красная цана якому – 50 рублёў, быў ацэнены ў 180, завушніцы, бранзалеты і ланцужкі «колеру срэбра, золата і белага золата» былі ацэнены ад 120 да 350 рублёў. І пры гэтым кожную выбраную рэч «дарыцелі» маглі выслаць толькі асобна, а за ўпакоўку і перасылку трэба было зноў заплаціць ад 29.90 да 39.90 (падазраю, што гэта і ёсць сапраўдны кошт падарункавага шырспажыву, ды яшчэ з улікам перасылкі).

…Як магла, суцешыла прыяцельку – паспачувала, расказала, што яна не першая і, хутчэй за ўсё, не апошняя, хто трапіўся на вудачку махляроў, «палячыла» ёй нервы кілішкам каньяку, параіла звярнуцца ў суд ці хоць бы ў таварыства па абароне правоў спажыўцоў. 

Ці то словы суцяшэння дапамаглі, ці то «лякарства», – знаёмая, выцершы слёзы, паспакайнела.

– Не, не пайду я ў суд, – сказала, падумаўшы. – Вазіцца з-за гэтых сарака  рублёў… Будзем лічыць, што гэта плата за жыццёвы ўрок. А ты напішы пра маю гісторыю – мо, каму і плаціць не спатрэбіцца…

Вось, выконваю заданне. Каб папярэдзіць іншых, што паслядоўнікі Астапа Бэндэра жывуць і працвітаюць, карыстаючыся нашай даверлівасцю і невылечнай прагай «халявы» і падарункаў.

Іх, па маіх назіраннях, можна падзяліць на дзве ўмоўныя групы (хоць на самой справе нашмат больш): першыя, як прадаўцы цуда-каструль за 1,5 тысячы долараў ці фільтраў для ачысткі вады, прапануюць якасны тавар, толькі па завышаным у разы кошце, у які ўжо закладзены ўсе скідкі і падарункі, якія быццам бы «толькі сёння і выключна для вас». Яны імкнуцца ў адзін момант сарваць вялікі куш і ідуць на большыя затраты.

Другія ж дзейнічаюць у адпаведнасці з прымаўкай «курачка клюе па зярнятку»: затраты мінімальныя, «навар» невялікі – але за такія сумы, як правіла, у суд не звяртаюцца. І бяруць масавасцю.

Але і ў тых, і ў другіх (і ў трэціх, і ў пятых) ёсць абавязковыя «фішкі»: паабяцаць якую-небудзь «халяву» – падарунак, неверагодную зніжку ці яшчэ нешта бясплатнае. І не спускаць патэнцыяльную ахвяру з кручка, пакуль яна не заплаціць. 

Што параіць? Тое, пра што ведаюць усе – але ў патрэбны момант мозг нібы выключаецца: памятаць, што бясплатны сыр бывае толькі ў мышалоўцы. 

Сустракаюцца, канешне, спрытныя мышкі, што ўмудраюцца з’есці сыр і не трапіць у пастку – але гэта, хутчэй за ўсё, таксама нехта з нашчадкаў вялікага махляра Астапа Бэндэра.

Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber  https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Нина Рыбик
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений