Калі адрамантуюць дарогу ў вёсцы Ласі

16:00 / 24.08.2021

У рэдакцыю газеты звярнулася падпісчыца “Атравецкай праўды” ў сацыяльных сетках Дар’я Бабіч з просьбай узняць праблему рамонту дарогі ў вёсцы Ласі.

“Апошні раз “рамонт” дарогі праводзіўся, калі ў вашу рэдакцыю паступіла скарга ад жыхаркі гэтай вёскі (каля трох гадоў назад). На дарогу наракаюць не толькі мясцовыя жыхары, але і работнікі дзяржаўных устаноў. У вёску наладжаны падвоз школьнікаў, сюды едуць паштовая сувязь і газавая служба, аўтамагазіны…” – гаворыцца ў звароце.

Афіцыйны зварот з пытаннем, калі будзе адрамантавана дарога ў Ласях, мы адрасавалі ў ДРБУ-159.

Як паведамілі ва ўпраўленні, рамонт аўтамабільнай дарогі Н-7568 Пад’езд да в.Ласі ад аўтадарогі Н-6206 Падольцы-Кямелішкі пры наяўнасці фінансавання плануецца выканаць у 2022 годзе – згодна з ранжыраваным спісам аўтадарог на 2021-2025 гады.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: из интернета