Дэлегаты Астравеччыны падзяліліся ўражаннямі аб з’ездзе ГА БРСМ

16:50 / 13.08.2021

Першы сакратар раённай маладзёжнай арганізацыі Віялета Алексеявец узнагароджана Ганаровай граматай і залатым значком цэнтральнага камітэты грамадскай арганізацыі БРСМ – такую высокую адзнаку за плённую працу яна атрымала падчас 44 з’езда Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, які прайшоў у Мінску.

Акрамя Віялеты Юр’еўны, у склад Гродзенскай дэлегацыі ўвайшлі яшчэ дзве актывісткі Астравеччыны – дырэктар дзіцячага аздараўленчага летніка “Ластаўка” Вераніка Трубкіна і старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы аддзялення ДАІ Валерыя Савіцкая, якія падзяліліся ўражаннямі ад удзелу ў з’езде.

3.jpg

Віялета Алексеявец:

– Рэспубліканскі з’езд – самая значная падзея для моладзі ўсёй краіны. Ён праходзіў у фармаце адкрытага дыялогу пад дэвізам “Адзінства моладзі – сіла Беларусі” і сабраў амаль 500 дэлегатаў з розных регіёнаў. Маладзёжная арганізацыя – гэта генератар ідэй, яна не можа стаяць на месцы, а павінна заўсёды рухацца наперад. Таму на з’ездзе не толькі падвялі вынікі, але і вызначылі далейшыя крокі развіцця аб’яднання. Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне, працаўладкаванне, падтрымка талентаў, прапаганда здаровага ладу жыцця, развіццё валанцёрскага руху, міжнароднае супрацоўніцтва, работа ў інфармацыйнай прасторы, прававое выхаванне – прыярытэтныя накірункі дзейнасці з моладдзю на будучыя гады. Упэўнена, што ўсе ініцыятывы і ідэі, агучаныя на з’ездзе, абавязкова будуць запатрабаванымі і рэалізаванымі на карысць нашай любімай Беларусі.

Канешне, было прыемна атрымаць такую высокую ўзнагароду, але ў мяне нічога не атрымалася б без зладжанай работы і падтрымкі ўсіх актывістаў Астравеччыны, за што ім дзякуй.

1.jpg

Вераніка Трубкіна:

– Мне пашчасціла трапіць у склад абласных дэлегатаў і паўдзельнічаць у рэспубліканскім з’ездзе – гэта сапраўды маштабная падзея, якая не можа не ўразіць. На з’ездзе было агучана шмат карысных ідэй і прапаноў, якія можна выкарыстаць у рабоце. Згодна з тым, што было вырашана больш увагі надаваць працуючай моладзі, бо ад яе залежыць будучыня краіны.

Валерыя Савіцкая:

– Упершыню ўдзельнічала ў такім мерапрыемстве , і яно пакінула шмат яркіх уражанняў. Арыгінальныя фотазоны з падсветкай, цікавыя выставы, прыгожае афармленне – усё было падрыхтавана на высокім узроўні. Нечакана сустрэла многіх знаёмых, з якімі даўно не бачылася, – прыемна было з імі пагаварыць. Але самым запамінальным і эмацыянальным быў пачатак з’езду – на сцэну выйшла жанчына, якая трымала беларускі сцяг і настолькі пранікнёна прачытала верш пра нашу краіну, што кожнае яе слова быццам пранізвала. А затым усе ўсталі і дружна, гучна праспявалі гімн. Гэта было так прыгожа і велічна, што аж мароз па скуры. Сапраўды, адзінства – сіла Беларусі.

7.jpg


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: