У раённай бальніцы адкрылася музейная экспазіцыя

15:18 / 23.06.2021
Хочаш, каб падарунак быў такі, пра які ты даўно марыў? Падары яго сабе сам! 
Па такім прынцыпе пайшлі адміністрацыя і прафсаюзны камітэт раённай бальніцы – і да Дня медыцынскага работніка зрабілі калектыву цудоўны, я б сказала – шыкоўны падарунак. Напярэдадні прафесійнага свята ў галоўным корпусе цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы адкрыты музей гісторыі аховы здароўя Астравеччыны.

IMG_7084.jpg

Яшчэ калі Уладзімір Мажэйка пра­цаваў намеснікам галоўнага ўрача, ён разам з тагачасным старшынёй прафсаюзнага камітэта светлай памяці Тадэвушам Субаткевічам сталі пеставаць мару пра музей. І не проста марылі – працавалі над тым, каб яна стала явай: вывучалі архіўныя дакументы, прасілі ветэранаў падзяліцца ўспамінамі, фотаздымкамі і дакументамі, «лапацілі» кнігі загадаў – на шчасце, яны ў бальніцы захаваліся з 1944 года, кнігу «Памяць» і падшыўкі «Астравецкай праўды», збіралі інструментарый. 

IMG_7051.jpg

Справа ішла не так хутка, як хацелася, узнікала мноства пера­шкод, якія здаваліся непераадольнымі. Але нездарма кажуць: калі працаваць над ажыццяўленнем сваёй мары, то жаданае абавязкова здзейсніцца! 
На жаль, Тадэвуш Зыгмундавіч не дажыў да таго моманту, калі дакументы, фотаздымкі, інструменты, якія так беражліва збіраліся і захоўваліся ў скрынках і шафах, перапісалі, улічылі, сістэматызавалі.

IMG_7106.jpg

Хоць пакой, адведзены для музейнай экспазіцыі, не вельмі вялікі, усё пастараліся размясціць «з толкам, з пачуццём, з расстаноўкай». Гісторыя астравецкай медыцыны паказана па гістарычных эпохах: станаўленне ў пасляваенныя саракавыя, развіццё, будаўніцтва новых карпусоў, поспехі і перамогі, урачы, медыцынскія сёстры, загадчыкі ФАПаў і сельскіх урачэбных участкаў… Для кожнага перыяду знайшліся ілюстрацыі: медыцынскія інструменты і прылады працы, абсталяванне, апаратура, дакументы, фотаздымкі, успаміны ветэранаў.

IMG_7066.jpg

Не забыліся і пра медыцынскае вучылішча, якое дзейнічала ў Астраўцы, – многія з яго выпускнікоў усё жыццё працавалі ў раённай ці вясковых установах аховы здароўя. 
Асобныя стэнды прысвечаны галоўным урачам, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё астравецкай медыцыны: Івану Ціма­феевічу Міхалькову, Валянціну Аляксандравічу Ражко, Валянціну Ігнатавічу Тачонаму. 
Нельга не адзначыць зробленае на высокім узроўні афармленне экспазіцыі. Нават не верыцца, што гэта музей усяго адной установы – столькі тут звестак пра гісторыю не толькі медыцыны, а раёна ўвогуле. 
Упэўнена, музейная экспазіцыя цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы бальніцы можа стаць месцам, дзе можна вярнуцца ў мінулае – і лепш зразумець сучаснасць.
А калі б такія ці хоць бы падобныя экспазіцыі з’явіліся ў кожнай арганізацыі і ўстанове – уяўляеце, колькі белых плям у гісторыі раё­на ўдалося б запоўніць?!



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: Нина Рыбик
Фото: Нина Рыбик