З першым укосам аграрыі КСУП “Гудагай” справіліся амаль напалову

13:07 / 11.06.2021
Не сакрэт, што моцная кармавая база – залог дабрабыту любога сельгаспрадпрыемства. 
Пра гэта добра ведаюць аграрыі КСУП «Гудагай», які некалькі гадоў запар з’яўляецца лідарам малочнай вытворчасці ў раёне. І задача нарыхтаваць як мага больш якасных кармоў у гэтай гаспадарцы з разраду стратэгічных. 
Напрыканцы мінулага тыдня карэспандэнт «раёнкі» паглядзеў, як адбываецца першы ўкос у «Гудагаі» – лідара раённай корманарыхтоўкі. 

IMG_6552.jpg

З першых вуснаў
За працэс нарыхтоўкі кармоў у гаспадарцы адказвае намеснік дырэктара па вытворчасці Андрэй Вінча:
– Прынцыпы нарыхтоўкі травяністых кармоў засталіся ранейшымі: трава скошваецца, падвяльваецца, потым падымаецца і здрабняецца камбайнамі і трапляе ў тэхналагічныя ёмістасці для захоўвання кармоў. Сянаж нарыхтоўваем з выкарыстаннем кансерванта «Бэстсіл». Да слова сказаць, штогод у нашай гаспадарцы побач з малочна-таварнымі комплексамі і фермамі будуюцца па 2 новыя бетаніраваныя кормасховішчы – летась, напрыклад, сянажна-сіласныя траншэі з’явіліся ля МТК «Германішкі» і МТФ «Лоша».
Пасля скошвання ўносім мінеральныя ўгнаенні. На ўчастках, дзе травы патэнцыйна добрыя і чакаецца не горшы за першы другі ўкос, – трапляе азот. На пашы прымяняем метад сустрэчнага скошвання: у залежнасці ад травасумесі «зялёнку» замотваем у стрэйч-плёнку, а злакавыя ідуць на сена. 
За якасцю закладваемай масы сочыць ветэрынарная служба: пастаянна вымяраюцца тэмпература і вільготнасць. Па рэгламенце «зялёнка» не павінна награвацца да 37 градусаў, а вільготнасць – не перавышаць 60%. Тэхнічны рэгламент нарыхтоўкі травяністых кармоў у КСУП «Гудагай» выконваецца. 
Па стане на 7 чэрвеня, дзве сянажныя ямы заклалі побач з МТК «Германішкі», па адной – ля МТК «Малі» і МТФ «Кялёйці», пачалі напаўняць «зялёнкай» кормасховішчы побач з МТФ «Індрубка» і «Рукшаны». 
У цэлым корманарыхтоўку ацэньваю станоўча. Думаю, праз тыдзень-другі завяршым першы ўкос.

IMG_6504.jpg

Пётр Сяргей – адзін з лепшых вадзіцеляў і аратых у раёне


IMG_6539.jpg

Сяргей Семянцоў на граблях робіць валкі


Найбольшыя спадзяванні аграрыі ўскладаюць на першы ўкос. У КСУП «Гудагай» запланавана скасіць амаль 3 000 гектараў. Па стане на 8 чэрвеня, травы ляглі ў пракосы на 1 675 гектарах – а гэта 56% ад плана. «Зялёнку» актыўна закладваюць у траншэі і нарыхтоўваюць у стрэйч-плёнку – такога корму гудагайцы ўжо назапасілі 370 тон, ці 25% ад плана. 
Пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў гаспадарцы пастаянна нарошчваюць – цяпер яно складае больш за 9 300 галоў, з якіх 2 460 – дойны статак. Да прыкладу, у мінулым годзе ад каровы надаілі ў сярэднім амаль 8 900 кілаграмаў малака, таварнасць якога давялі да 91%. Высокі рубеж плануюць утрымаць і ў 2021-м. Малочныя паказчыкі напрамую залежаць ад трывалай кармавой базы. У разліку на адну ўмоўную галаву ў новым сезоне ўжо нарыхтавалі 4,17 цэнтнера кармавых адзінак (+1,2 да 2020-га). Усяго гудагайцы плануюць нарыхтаваць 47 тысяч тон сіласу, крыху больш за 33 тысячы тон сенажу і 700 тон сена. 
На корманарыхтоўцы занята больш за 25 адзінак тэхнікі, якая разбіта на 3 звяны. Намаганнямі касілак з шырынёй захопу больш за 8 метраў травы кладуцца ў пракосах на 150 гектарах – гэта крыху больш за 5% ад плана. 
Генрых Млынскі на энерганасычаным трактары «Беларус» у счэпцы з модульнай ратацыйнай касілкай скошвае травы з укладкай зялёнай масы ў пракосы. Механізатар ведае тэхналогію на зубок. 
– На гэтым агрэгаце працую чацвёрты сезон, на касавіцы – шосты, – расказвае касец. – У сярэднім за дзень скошваю каля 60 гектараў. Неаспрэчны плюс гэтай машыны ў тым, што яна сумяшчае некалькі аперацый за адзін праход.
Травы ўбіраюць маладыя і адказныя меха­нізатары: Сяргей Урлік, Віктар Грымбоўскі і Міхаіл Лашчонак, якога некалькі гадоў запар прызнавалі лепшым корманарыхтоўшчыкам вобласці. 

IMG_6516.jpg

На корма­нарыхтоўчым камбайне травы падбірае Віктар Грымбоўскі


IMG_6542.jpg

Падшыпнік мяняе Сяргей Лабастаў


IMG_6578.jpg

«Зялёнку» трамбуе Ігар Алёкса


IMG_6512.jpg

Віктар Алёкса возіць зялёную масу


IMG_6525.jpg

Вадзіцель Валерый Змітровіч 

– Свой камбайн атрымаў пазалетась. У сярэднім за дзень падымаю ад 200 да 400 тон «зялёнкі» – травы сёлета добрыя выраслі, – расказвае касец Віктар Грымбоўскі. – Калі дазваляе надвор’е, працуем да 10 вечара. Вільгаці хапае – атава не прымусіць сябе чакаць, галоўнае, каб ночы былі цёплымі. 
З поля да траншэй зялёную масу адвозяць каля 15 трактараў і аўтамабіляў. За дзень 12 рэйсаў робіць Пётр Сяргей, які, дарэчы, пазалетась стаў пера­можцам працоўнага спаборніцтва на корма­нарых­тоўцы сярод вадзіцеляў, якое штогод пра­водзіць райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
Пакуль адны косяць і возяць, другія старанна трамбуюць падвяленую траву ў траншэях. Гэта, да слова, адзін з паказчыкаў сумленнасці работы трамбоўшчыкаў – тэмпература масы не павінна павышацца. У дзень майго прыезду закладвалі другое кормасховішча побач з МТК «Германішкі», дзе ўтрымліваецца каля двух тысяч галоў. Трактары нібы спаборнічалі з МАЗамі – адна за адной машыны пад’язджалі да траншэй з інтэрвалам у 3-5 хвілін… Сапраўдны зялёны канвеер, які, верыцца, стане для «гудагайцаў» малочным. 




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст:
Фото: Алена Ганулич